22 жніўня, каля 6.00, на сталічнай вуліцы Чырвонаармейскай прыпаркаваны ля краю дарогі «Форд» самаадвольна пакаціўся, выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў агароджу.

Напярэдадні вечарам супрацоўніца бальніцы прыехала на «Фордзе» на працу. Жанчына, папярэдне зацягнуўшы ручнік, пакінула аўто на горцы ўздоўж ходнікаў. Раніцай трос ручніка абарваўся, і машына паехала з гары, — распавялі ў ДАІ Ленінскага раёна.

Аўтамабіль праехаў каля 120 метраў, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў металічную агароджу. У ДТЗ «Форд» атрымаў значныя пашкоджанні.

— Кіроўца паступіла неабачліва, пакінуўшы сваю машыну на стаянцы толькі на ручніку. Аўтамабілістам трэба памятаць, што калі яны паркуюць свае машыны на ўхілах, то колы трэба вывярнуць у бок бардзюра, а машыну паставіць на перадачу, - сказалі ў ДАІ.

Вядзецца разбіральніцтва, у дачыненні да кіроўцы распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?