Унікальны для краін СНД парк змяшчае сем пляцовак: для міні-футбола, стрытбола, воркаута, паркур-гарадка, скейт-парку, дзіцячых забаў і для заняткаў спортам людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Увогуле, кожны можа знайсці, чым заняцца.
Ідэя стварэння такога парку ўзнікла ва ўдзельнікаў Цэнтра вулічнай культуры і спорту «ProКач» летась.
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац ініцыятыву падтрымаў, і парк пабудавалі ўсяго за тры з паловай месяцы замест запланаваных сямі.
0
0
0
0
0
0