Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі падчас галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 11 кастрычніка 2015 г., фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі падчас галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 11 кастрычніка 2015 г., фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пра гэта распавёў kp.by расійскі журналіст Міхаіл Гусман, які 6 верасня размаўляў з Лукашэнкам для інтэрв'ю ТАСС з нагоды тэлефільма да 25-годдзя СНД, ды тэлепраграмы «Формула ўлады».

«Асабліва кранальнай для мяне была частка, звязаная з Мікалаем, — распавёў Гусман «Камсамолцы». — Я захаваў вельмі цёплыя ўспаміны пра сваю першую сустрэчу з Колем, калі ён мяне катаў на электракары, у нас была добрая гутарка. Хоць ён быў зусім маленькі.

Цяпер Коля ўжо дарослы юнак, ён у шостым класе, ужо вымахаў ростам ледзь не з бацьку. Аляксандр Рыгоравіч з той жа цеплынёй і чуллівасцю расказвае пра сына. Хлопчык расце добры.

Я ведаю, што ён выдатна гуляе ў хакей за зборную свайго раёна, на фартэпіяна грае. Мяркуючы па ўсім, будзе рознабаковы юнак. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што не выбіраў пакуль будучую прафесію для свайго сына, і Коля яшчэ не вызначыўся.

Але ўжо сапраўды ён бы не хацеў, і сам Коля гэтага не хоча, каб у яго быў прэзідэнцкі лёс.

Я думаю, Коля вырасце вялікім прафесіяналам сваёй справы. А палітыка — цяжкі крыж. Думаю, Аляксандр Рыгоравіч, як добры і правільны бацька, наўрад ці жадае сваім дзецям цяжкага жыццёвага крыжа.

— Вы задавалі пытанне аб пераемнасці ўлады?

- Не, я проста перадаў прывітанне Колю. І прывёз фатаграфію з архіву ТАСС, на якой прэзідэнт з сынам. Яна зроблена ў рэжыме 3D. Ад усяго сэрца яе яму перадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0