Вашынгтон накіраваў у Маскву «апошнюю прапанову» па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі, паведамляе газета Washington Post са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Па словах суразмоўцаў выдання, у сваім пасланні ЗША заявілі, што іх цярпенне ў пошуку рашэння вычэрпваецца.

Паводле звестак Washington Post, амерыканскі план уключае некалькі пунктаў. Галоўным з іх застаецца дасягненне поўнага перамір'я ў Сірыі. Таксама Вашынгтон прапануе спыніць усе палёты сірыйскай авіяцыі і пачаць сумесную паветраную аперацыю Расіі і ЗША супраць тэрарыстаў.

Пры гэтым газета адзначае, што крыніцы ў Белым доме не ўдакладнілі, што будзе ў выпадку, калі і па гэтых прапановах не ўдасца прыйсці да згоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?