Перад нядаўнім прыездам Лукашэнкі ў Капыльскі раён у Цімкавічы мясцовае начальства пастаралася, каб усё радавала вока высокага госьця. Старую тэхніку з мехдвароў пазьбіралі і адной калёнай перавезьлі за некалькі кілямэтраў у лес.

Там, на вялізнай паляне пасярод лесу і выставілі. Кажуць, месца тое нагадвала могілкі непатрэбнай больш тэхнікі. Замест старой у аграгарадок нагналі з усяго раёну новай тэхнікі. Памылі, пачысьцілі і паставілі на відавоку.

Людзі гавораць, што гэта нагадвае гісторыю дзесяцігадовай даўніны, калі ў Нясьвіжы ладзілі «Дажынкі». У адным з калгасаў, якому пашчасьціла сустракаць прэзыдэнта, цялятаў памылі шампунем, ды не абы якім, а дарагім і замежным. Кажуць цяляты стаялі па калена ў гнаі, але прыгожыя і духмяныя. А Лукашэнка тады так і не прыехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?