Дактарам удалося выратаваць жыхара Рэчыцкага раёна, які трапіў у кому пасля атручвання мухаморамі.
Інцыдэнт адбыўся 31 жніўня. 51-гадовы жыхар вёскі Гагалі ў несвядомым стане быў дастаўлены ў Рэчыцкую ЦРБ. Папярэдне ўстаноўлена, што грамадзянін трапіў у кому, паеўшы мухамораў.
Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення аховы здароўя, у цяперашні час мужчына выпісаны з установы аховы здароўя, наступстваў атручвання няма, пачуваецца добра.
0
0
0
0
0
0