Еўрапейскі механізм падтрымкі садоўнікаў прадугледжвае выплату кампенсацый, калі фермер не выходзіць на рынак са сваёй прадукцыяй. Такія меры былі ўведзеныя ў сувязі з цяжкасцямі на рынку з-за расійскага эмбарга.
Па словах эксперта з Інстытута аграрнай і харчовай эканомікі Бажэны Насецкай, у гэтым сезоне закупачныя цэны на садавіну вельмі нізкія, а новых магчымасцяў прадаваць прадукцыю на экспарт няма.
«Перад увядзеннем эмбарга на расійскі рынак паступала каля 60% нашага экспарту. Гэта даволі вялікі прабел, які неабходна запоўніць.
Большую частку экспарту ўдалося перавесці ў Беларусь. Тым не менш, там закупачныя цэны нашмат ніжэйшыя, чым былі ў Расіі», — адзначыла яна.
Тая прадукцыя, якая не выйдзе на рынак, будзе перададзена дабрачынным арганізацыям. Польскія садоўнікі змогуць вывесці з рынка каля 88 тыс. тон яблыкаў і груш.