AP
Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША і апарат дырэктара нацыянальнай разведкі ЗША распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой гаворыцца аб непасрэднай датычнасці ўрада Расіі да ўзлому электроннай перапіскі амерыканскіх грамадзян і арганізацый, у тым ліку палітычных арганізацый.
«Разведвальная супольнасць ЗША пераканана ў тым, што расійскі ўрад накіроўваў нядаўнія узломы электронных паштовых скрыняў», - гаворыцца ў заяве. На думку амэрыканскай разведкі, гаворка ідзе пра ўмяшанні ў выбарчы працэс у ЗША.
У заяве адзначаецца, што толькі высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі маглі санкцыянаваць такія дзеянні.
0
0
0
0
0
0