Беларускі 11-разовы чэмпіён свету па Муай-тай Віталь Гуркоў апублікаваў у сваім інстаграме чарговае фота з гімнасткай Мелітай Станютай.
У беларускім інтэрнэце Гуркоў са Станютай здаваліся зорнай парай, хаця ніхто з іх для СМІ свае адносіны не каментаваў.
Але перад публікацыяй новага фота з'явіліся сумневы, ці не разышліся яны — Гуркоў выдаліў з інстаграма ранейшыя фота са Станютай, а тая ў нядаўнім інтэрв'ю «Прэсболу» сказала, што ёй не падабаюцца спартоўцы, бо з імі не развіваецца інтэлект, маўляў, апроч спорту няма пра што і паразмаўляць. Праўда, яна адзначыла, што ёй падабаюцца творчыя асобы.
0
0
0
0
0
0