У ноч на нядзелю, 23 кастрычніка, з 02.00 да 07.00 у Беларусі магчымыя перабоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак.

Гэта звязана з тым, што Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу для выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм.

«У названы прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?