Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што прызнае вынікі выбараў, калі выйграе.

«Я абяцаю ўсім маім выбаршчыкам і прыхільнікам і ўсім грамадзянам Злучаных Штатаў, што я цалкам прыму вынікі гэтых вялікіх і гістарычных прэзідэнцкіх выбараў — калі я выйграю», — сказаў Трамп на мітынгу ў Агаё.

«Я прызнаю дакладны вынік выбараў, аднак я таксама захоўваю за сабой права юрыдычна аспрэчыць сумніўны вынік», - дадаў ён.

Яго выступ на мітынгу ў Агаё стаў першым з'яўленнем Трампа на публіцы пасля трэцяга і заключнага раўнду дэбатаў з кандыдатам ад дэмакратаў Хілары Клінтан.

Падчас дэбатаў рэспубліканскі кандыдат, які апошнія некалькі дзён паўтараў, што галасаванне ў ЗША сфальшаванае, адмовіўся прама адказаць на пытанне, ці прыме ён вынікі прэзідэнцкіх выбараў у выпадку паразы, чым выклікаў хвалю крытыкі.

Кіраўнік выбарчай кампаніі Трамп Келіэн Конвэй пазней патлумачыла, што ён меў на ўвазе, што не прызнае паразы, пакуль «вынікі не будуць канчаткова вядомыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?