Блогер Эдуард пальчыс вядомы як 1863x.

Блогер Эдуард пальчыс вядомы як 1863x.

Зняволены блогер Эдуард Пальчыс піша ў лісце, што яму «добра чуваць сябры» і ён «неймаверна ўдзячны за такую Салідарнасць». Пра гэта расказала ягоная жонка Вікторыя Шчукевіч.

Пальчыс, вядомы па назве свайго сайта 1863x, знаходзіцца ў СІЗА. Яго судзяць на закрытым працэсе па абвінавачванні ў распальванні варожасці. Праваабронцы лічаць суд палітычным, справу — надуманай, Пальчыса прызналі палітвязнем.

Як кажа Вікторыя, Пальчыс перадае вялікае вітанне і падзяку тым людзям, якія, на чале з Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам і Алесем Макаевым, падтрымліваюць яго скандаваннем пад будынкам суда. Гэтыя скандаванні, як і гучная музыка, якую ўключаў у сваім аўтамабілі іншы блогер, Антон Матолька, добра чуваць у зале паседжанняў.

Пальчыс таксама жартам просіць берагчы сябе і не прастуджацца на вуліцы, кажа Вікторыя.

І жонка, і сябры чакаюць магчымасці пабачыць блогера на зачытванні выраку, якое можа адбыцца на наступным тыдні.

На ранейшых паседжаннях прысутнічала толькі адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна. Сваякоў Пальчыса таксама не дапускалі.

Журналіст Андрэй Пачобут лічыць, што грамадзянін Беларусі Эдуард Пальчыс, затрыманы ў Расіі, стаў разменнай манетай у беларуска-расійскіх палітычных гульнях. «Уладзімір Уладзіміравіч, глядзіце як мы змагаемся з русафобіяй! Нягледзячы на ўсе крыкі, прыціснулі галоўнага антырасійскага блогера да пазногця!» — іранічна пракаментаваў ён працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?