У канцы верасня магілёвец Аляксей схадзіў у найбліжэйшую да дома краму, купіў палку «Індзейскай» каўбасы, адрэзаў кавалачак — і выявіў ўнутры гумовы прадмет. Мужчына запэўнівае, што гэта прэзерватыў. На прадпрыемстве «БілтонгФуд», дзе была зроблена дадзеная прадукцыя, даказваюць, што гэта напальчнік, і сцвярджаюць: нічога старонняга у іх прадукцыі не было.

Аляксей кажа, што, адрэзаўшы кавалачак каўбасы, ён знайшоў там вось гэты прадмет. Фота ў рэдакцыю даслаў Аляксей.

Аляксей кажа, што, адрэзаўшы кавалачак каўбасы, ён знайшоў там вось гэты прадмет. Фота ў рэдакцыю даслаў Аляксей.

— Чэк ў мяне застаўся, таму я адразу пайшоў у краму і папрасіў разабрацца, — распавядае Аляксей. — Напісаў зварот у Кнігу скаргаў, запатрабаваў, каб дадзеную партыю каўбасы выключылі з продажу. Грошы за няякасны тавар мне вярнулі, а «Індзейскую» паабяцалі адправіць вытворцу.

Копію ліста з выбачэннямі ад крамы Аляксей даслаў у рэдакцыю.

Па словах магілёўца, усё гэта здарылася ў пятніцу, у панядзелак з ім звязаліся намеснік дырэктара і дырэктар «БілтонгФуд», папрасілі прабачэння і паабяцалі адправіць каўбасу на экспертызу.

— Месяц яны кармілі мяне абяцаннямі. Усе казалі: «Вось мы толькі праз тыдзень гэтую каўбасу атрымалі, вось мы толькі знайшлі лабараторыю, дзе гэты аналіз можна правесці», — працягвае суразмоўца. — Сцвярджалі: маўляў, не зусім зразумела, што гэта за прадмет. Па іх версіі, гэта не прэзерватыў, а напальчнік, які пры вытворчасці не выкарыстоўваюць.

17 кастрычніка, кажа Аляксей, ён патэлефанаваў вытворцам яшчэ раз, пацікавіўся, ці гатовыя вынікі.

— Мне сказалі, заўтра ўсё будзе і са мной звяжуцца, але і ў аўторак ператэлефаноўваць мне прыйшлося самому, — узгадвае мужчына. — Інфармацыі не было. Я падумаў: калі яны робяць так непрыгожа, то я іду ў санстанцыю. Я напісаў заяву галоўнаму санітарнаму доктару Магілёва і Магілёўскага раёна, папрасіў у пісьмовым выглядзе даць мне вынікі праверкі. Гэта ж не жарты. Я перажываю за сваё здароўе.

«Экспэртыза паказала: старонніх аб'ектаў — мікробаў, бактэрый і мікраарганізмаў — ва ўзоры не выяўлена»

Фота забяспечана «БілтонгФудам».

Фота забяспечана «БілтонгФудам».

— Дадзеную каўбасу мы адправілі на даследаванне, — распавядае Сяргей Кубракоў, намеснік дырэктара па вытворчасці. — Экспертыза паказала: прадукт адпавядае ўсім тэхнічным нарматыўна-прававым актам Рэспублікі Беларусь. Утрыманне старонніх аб'ектаў — мікробаў, бактэрый і мікраарганізмаў — ва ўзоры не выяўлена. На здымках, якія даслалі нам з крамы, бачна, што гумовы выраб знаходзіцца не ў каўбасе, а побач. Мне сустракаліся нататкі, калі нешта старонняе трапляла ў дзіцячае харчаванне. Там на фота зафіксавана: лішняе знаходзіцца ў самой прадукцыі, але тут гэтага няма. Як тады можна сцвярджаць, што выраб дасталі менавіта з каўбасы?!

У сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла, камісія прадпрыемства, у якую ўваходзілі тэхнолаг, ветэрынарны лекар і намеснік дырэктара па вытворчасці, правялі візуальнае і фізічнае даследаванне «нібыта знойдзенага» ў іх прадукцыі прадмета.

— Таўшчыня вырабу 0,35 мм, у той час як таўшчыня прэзерватыва складае 0,06 мм, — паведамляюць на прадпрыемстве. — У выніку мы прыйшлі да высновы, што гэта не прэзерватыў, а медыцынскі напальчнік.

Па словах Сяргея Кубракова, напальчнік на іх вытворчасці не выкарыстоўваецца. Падчас працы супрацоўнікі прадпрыемства надзяваюць аднаразовыя пальчаткі сіняга і фіялетавага колеру.

— Кожны дзень усе нашы работнікі праходзяць агляд, пра што робіцца запіс у журнале «Здароўе», — працягвае суразмоўца. — У выпадку якой-небудзь траўмы чалавек неадкладна адхіляецца ад працы да канца змены або пераводзіцца на ўчастак, не звязаны з непасрэдным кантактам з харчовымі прадуктамі. А значыць, на вытворчасці нічога лішняга патрапіць у прадукцыю не магло.

Намеснік дырэктара па вытворчасці звяртае ўвагу і яшчэ на адзін момант.

— У тэлефонных размовах пакупнік распавядаў пра падобны канфлікт на адным з малочных заводаў. У выніку, паводле яго слоў, прадпрыемства заплаціла за 40 000 дэнамінаваных рублёў штрафу, — працягвае Сяргей Кубракоў. — Ён таксама казаў, калі мы не вырашым пытанне хутчэй, ён звернецца ў санстанцыю, Рассельгаснагляд і СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?