24 кастрычніка ваенная разведка Украіны паказала сваю новую эмблему, якая цалкам супрацьпастаўляецца аналагічнаму сімвалу расійскай ваеннай разведкі. 

Так, у расіян на шаўронах постаць кажана і надпіс «Вышэй за нас толькі зоры». 

А ўкраінцы змясцілі на эмблеме саву — начнога драпежніка, які палюе на кажаноў. Суправаджальны подпіс — «Sapiens dominabitur astris», што можна перакласці, як «розум вышэй за зоры». 

Украінская сава таксама трымае ў лапах меч, які цэліць у абрысы Расіі на мапе свету. 

Крэатыў украінскіх сілавікоў ужо выклікаў раздражненне ў расійскіх чыноўнікаў і журналістаў. 

Дагэтуль эмблемай украінскіх разведчыкаў таксама быў кажан — гэта спадчына савецкага войска. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?