У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Курапаты, арганізаванае Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.
Акцыя дазволеная Мінгарвыканкамам.
Па традыцыі акцыя распачынаецца каля гадзіннікавага завода, адкуль людзі ідуць да ўрочышча Курапаты — месца масавых расстрэлаў за савецкім часам.
У шэсці ўдзельнічалі каля 150 чалавек, яны прынеслі 50 нацыянальных сцягоў. Шэсце суправаджалі каля трыццаці ціхароў.
Людзі таксама неслі знічкі і кветкі.
Звяртаў на сябе ўвагі транспарант анархістаў.
0
0
0
0
0
0