Колькасць загінулых пры тэракце на АЗС у Іраку вырасла да 125 чалавек, каля 100 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тэрарыст падарваў замініраваны аўтамабіль на аўтазаправачнай станцыі ў горадзе Хіла, калі на запраўцы знаходзіліся сотні чалавек.

Вядома, што многія людзі, якія атрымалі раненні, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Медыкі не выключаюць, што колькасць ахвяр будзе павялічвацца.

Адказнасць за тэракт узялі на сябе баевікі ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0