Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў са свайго пераходнага штаба Майкла Дж. Фліна, сына генерала ў адстаўцы Майкла Т. Фліна, якому Трамп раней прапанаваў заняць пасаду дарадцы па пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Майкл Дж. Флін быў звольнены за тое, што распаўсюджваў у «Твітэры» фэйкавыя навіны пра экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан.

Раней у сацсетках распаўсюдзілася паведамленне пра тое, што Клінтан і кіраўнік яе штаба Джон Падэста нібыта былі звязаны са структурай, якая ажыццяўляе сэксуальную эксплуатацыю дзяцей, у якую таксама ўваходзіў гаспадар сямейнай піцэрыі Comet Ping Pong Джэймс Алефанціс. У сетцы скандал атрымаў назву «піцагейт».

Напярэдадні жыхар Паўночнай Караліны быў арыштаваны пасля таго, як уварваўся са зброяй у рэстаран Comet Ping Pong ў Вашынгтоне. Сам ён патлумачыў, што хацеў даведацца праўду з нагоды скандальных навін.

Неўзабаве пасля гэтага Майкл Флін-малодшы напісаў у «Твітары», што да таго часу, пакуль скандал з «піцагейт» не будзе абвергнуты, ён працягвае заставацца навіной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?