tass.ru
Расійскі палкоўнік Руслан Галіцкі загінуў у Сірыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву Міністэрства абароны Расіі.
Вайсковец памёр з-за ранення ў ходзе артылерыйскага абстрэлу «баевікамі апазіцыі» аднаго з кварталаў на захадзе Алепа, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Сірыі Галіцкі выконваў задачы ў складзе групы расійскіх ваенных дарадцаў, удакладнілі ў Мінабароны РФ.
0
0
0
0
0
0