«Гэты прысуд, вынесены ўслед за карамі чатырох чалавек у гэтым годзе, ідзе насуперак абавязанням беларускіх уладаў разгледзець пытанне пра мараторый на смяротнае пакаранне», — цытуе БелаПАН словы дакумента. У ім нагадваецца, што Еўрасаюз выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках.

У заяве падкрэсліваецца, што палітыка ЕС у дачыненні Беларусі будзе грунтавацца на пытаннях павагі да фундаментальных свабодаў, вяршэнства закона і правоў чалавека, у тым ліку — праблемы смяротнай кары.

Як паведамлялася раней, 28 снежня Гомельскі абласны суд прысудзіў да смяротнай кары 39-гадовага жыхара Мазыра Кірылы Казачака за забойства ўласных дзяцей — 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Улада.

Гэта пяты смяротны прысуд за 2016 год. Прычым чатыры чалавекі ўжо былі пакараныя ў лістападзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0