Дабрабыт і эканамічнае развіццё ў дзяржаве залежаць ад укладу кожнага жыхара краіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор.

«Спадзявайцеся на дзяржаву, але толькі ў тых пытаннях, якія дзяржава павінна вырашаць: бяспека, асноўныя напрамкі нашага развіцця. Словам, паспрабуйце зрабіць для сябе самі тое, што вы можаце зрабіць. Калі кожны звернецца ў сябе і да сябе і зробіць тое, што ён павінен зрабіць, дзяржава і ўлада ў абавязку не застануцца. Гэта я вам абяцаю», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што будзе рабіцца ўсё неабходнае, каб беларуская дзяржава з кожным годам станавілася мацнейшай, а значыць, заставалася ў будучыні незалежнай. «Я пра гэта ўжо казаў у навагоднім звароце. Адзінае, што мы павінны бачыць, і тое, чым мы павінны займацца, — гэта эканоміка. Калі толькі мы зробім хоць маленькі крок наперад у гэтай бурнай сусветнай крызіснай з'яве, гэта абавязкова адаб'ецца на дабрабыце і дастатку нашага народа. Калі мы зробім гэты крок, гэта надасць нам упэўненасць. Таму я так настойліва патрабую ад урада, ад усіх узроўняў улады, каб мы прадметна займаліся гэтымі пытаннямі», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?