У Мінскай вобласці за мінулыя суткі зарэгістравана 13 выпадкаў абмаражэння, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

З 06.00 9 студзеня да 06.00 10 студзеня зарэгістравана 13 выпадкаў абмаражэння (пераахаладжэння), у тым ліку аднаго дзіцяці: у Барысаўскім (чатыры чалавекі, адзін з іх дзіця), Валожынскім, Дзяржынскім, Крупскім, Маладзечанскім (два чалавекі), Мядзельскім, Салігорскім, Слуцкім і Чэрвеньскім раёнах.

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці атрымалі абмаражэнне 54 чалавекі, з іх трое дзяцей. Загінулі тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0