Баскетбалісты «Цмокаў-Мінск» пацярпелі шостае паражэнне запар у Адзінай лізе ВТБ. 29 студзеня «драконы» саступілі ў Санкт-Пецярбургу аднаму з лідараў турніру «Зеніту» з лікам 56:84.
Выйграўшы з перавагай у 2 балы першую чвэрць, мінчане затым выпусцілі ініцыятыву і ў выніку пацярпелі буйную паразу з розніцай у 28 балаў.
«Цмокi» не перамагаюць у Адзінай лізе ВТБ ўжо больш за два месяцы, з 20 лістапада, калі ў Пермі была абыграна «Парма», якая не атрымала ніводнай перамогі ў 14 матчах і замыкае турнірную табліцу.
«Цмокi» з 3 перамогамі ў 13 паядынках займаюць 11-е месца сярод 13 каманд. Лідзіруюць у турніры ЦСКА — 13 перамог у 14 матчах, «Лакаматыў» — 11 у 13, «Хімкі» - 11 у 14, «Зеніт» - 11 у 14.
Наступны матч у Адзінай лізе ВТБ беларускі клуб правядзе 2 лютага ў Саратаве супраць «Аўтадора», які з 4 перамогамі ў 13 матчах займае 10-е месца ў табліцы.