Экалагічная абстаноўка ў Беларусі стабільна паляпшаецца. Такая інфармацыя размешчаная на інфармацыйным рэсурсе Гідрамета pogoda.by, паведамляе БЕЛТА.

фота Юліі Бальцэвіч

Арганізацыі гідраметэаралогіі ў 2016 годзе забяспечвалі правядзенне комплексу работ у галіне радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу. «Аналіз атрыманых вынікаў маніторынгу паверхневых вод (праводзіўся на 117 водных аб'ектах), зямель (глебы) (на 151 пункце назіранняў), радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод і глебы (на 76 пунктах назіранняў) паказаў, што экалагічная абстаноўка ў рэспубліцы стабільна паляпшаецца», — адзначаецца ў паведамленні.

Так, павялічылася колькасць водных аб'ектаў, што адносяцца да выдатнага і добрага гідрахімічнага статусу. Назіралася тэндэнцыя да зніжэння канцэнтрацыі сульфатаў, нітратаў, кадмію і цынку ў глебе.

Даныя хіміка-аналітычных вымярэнняў у пробах глебы сведчаць аб тым, што канцэнтрацыі вызначаемых забруджвальных рэчываў у глебе фонавых тэрыторый значна ніжэйшыя за велічыні гранічна дапушчальных канцэнтрацый, блізкія да ўзроўняў, што назіраюцца ў фонавых раёнах краін Заходняй Еўропы, і адпавядаюць сусветным ацэнкам.

Паводле даных Гідрамета, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі заставалася стабільнай, не было выяўлена ні аднаго выпадку перавышэння ўзроўняў магутнасці экспазіцыйнай дозы над шматгадовымі значэннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0