Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе назваць сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены імем Эдварда Вайніловіча.

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, сквер размяшчаецца ў межах комплексу будынкаў касцёла Св. Сымона і Алены, дамоў № 17, 19 на вул. Савецкай і № 4 на вул. Свярдлова.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корп. 2) прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні на працягу двух тыдняў пасля публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0