Зорка Галівуда і авіятар-аматар Харысан Форд прамахнуўся міма выдзеленай яму узлётна-пасадачнай паласы і ледзь пазбег сутыкнення з поўным пасажыраў лайнерам American Airlines, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце імя Джона Уэйна ў Каліфорніі непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

Форд пасадзіў самалёт на паласу, паралельнай той, што належала яму. На шчасце для 74-гадовага акцёра, лайнер яшчэ не пачаў рух.

Праз некалькі хвілін самалёт American Airlines са 110 пасажырамі на борце ўзляцеў.

Прадстаўнікі Форда не каментавалі інцыдэнт.

Як адзначылі авіядыспетчары, перад пасадкай выканаўца ролі Індыяны Джонса і Хана Солы здзіўлена спытаў: «Няўжо пада мной павінен быць лайнер»?

Авіяцыйнае ведамства ЗША паведаміла, што ў інцыдэнце быў замяшаны аднаматорны Aviat Husky, аднак не пацвердзіла, што за штурвалам быў менавіта Харысан Форд.

У Харысана Форда ёсць ліцэнзія пілота — а таксама немалы вопыт у стварэнні небяспечных сітуацый з лятальнымі апаратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0