Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС г.Мінска затрыманы 36-гадовы мужчына, які неаднаразова здзяйсняў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да жыхароў сталіцы.
Як паведамляе прэс-служба ГУВД Мінскгарвыканкама, 15 лютага 2017 года зламыснік вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і ўжо 18 лютага дэманстраваў свае палавыя органы ў грамадскім месцы, чым відавочна выяўляў непавагу да грамадства і груба парушаў грамадскі парадак. З заявай аб прыцягненні мужчыны да адказнасці звярнулася жанчына. Пазней аператыўнікам стала вядома, што выпадак быў зусім не адзінкавым.
Затрыманым аказаўся 36-гадовы беспрацоўны неаднаразова судзімы жыхар сталіцы.
— У цяперашні час у дачыненні да затрыманага Ленінскім (г.Мінска) РАСКам заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.339 («Хуліганства»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, — растлумачыў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС г.Мінска падпалкоўнік міліцыі Арцём Барабанаў.
Калі вы пацярпелі ад дзеянняў мужчыны, паказанага на фота, просім звяртацца ў Ленінскае РУУС г.Мінска (2-і Веласіпедны зав., 9). Тэл. 8 (029) 356-02-20 (дзяжурная частка), 8 (029) 612-23-75 або 102.
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.