Андрэй Скурко, які быў галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» ў 2006—2017 гадах.

Андрэй Скурко, які быў галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» ў 2006—2017 гадах.

Днямі здаў 11-гадовую вахту Андрэй Скурко. На пасадзе галоўнага рэдактара НН яго змяніў Ягор Марціновіч.

Гэтыя 11 гадоў Скурко было няпроста. Былі і ператрусы ў рэдакцыі і дома, і папярэджанні ад Мінінфарма, і суды, і іншыя «прэлесці». Скурко заўсёды ў такіх сітуацыях быў на пярэднім краі. І заўсёды ўмеў паводзіцца годна, ніколі не тушаваўся, а пры патрэбе ўмеў і паставіць на месца чынадрала, які зарваўся.

Чамусьці запомнілася.

Пасля выбуху ў метро ў Мінску «НН» аказалася самай аператыўнай і з першых хвілін стала інфармаваць чытачоў пра падзею. Зрабіла ўнікальныя відэа з месца падзей.

На наступны дзень па нейкай іншай патрэбе званю ў рэдакцыю да Скурка.

— Ён не можа падысці да тэлефона. Да нас прыйшлі кадэбісты, патрабуюць ад яго зняць матэрыялы з сайту, — адказалі мне, вось не памятаю ўжо хто.

Тут да мяне праз трубку пачынаюць даносіцца гукі размовы на павышаных танах.

— Гэта яны на яго так крычаць?!

— Не, гэта ён на іх так крычыць, — патлумачылі мне.

Такі ён, наш Андрэй Генадзьевіч.

Свежага паветра табе, Андрэй, і далейшага высокага палёту — спакойнага, вольнага.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?