Адкрывальнік Курапатаў, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк пракаментаваў канфлікт вакол будаўніцтва офіс-цэнтра побач з Народным Мемарыялам.

Нягледзячы на вывад будаўнічай тэхнікі з пляцоўкі каля Курапатаў, Пазняк перакананы, што справа пратэсту і абароны Курапатаў не спыніцца.

«Яна павінна працягвацца асабліва ў юрыдычнай галіне, што датычыць чыноўнікаў і асобаў, якія жанглююць законамі і будаўнічымі ўчасткамі. Барацьбу цяпер спыняць нельга і пратэсты валанцёраў таксама. Нельга верыць на словы рэжымным чыноўнікам. Павінны быць законныя рашэнні і дзеянні, выпраўленне парушэньняў і хібаў. Павінна быць перамога справядлівасці, адзначаная голасна і моцна. А вырваны ўчастак мусіць быць вернуты ў ахоўную зону Курапатаў (гэта абавязкова!)» — лічыць старшыня КХП-БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?