Ганна Дашкевіч, салістка і заснавальніца беларускага гурту Symphorine, памерла ў Мінску. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў бацька спявачкі.

«Сёння памерла ў сне мая дачушка Ганначка… за што???» - гэты запіс Канстанцін Дашкевіч пакінуў на старонцы Укантакце.

Ганна Дашкевіч нарадзілася ў 1990 г. Скончыла гімназію-каледж імя Ахрэмчыка як харавы дырыжор, у мінулым годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Некалькі гадоў таму яна заснавала групу Symphorine, у рэпертуары якой пераважалі каверы на папулярныя песні ва ўласнай апрацоўцы.

Symphorine двойчы спрабавалі прабіцца праз нацыянальны адбор на «Еўрабачанне», але абодва разы безвынікова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?