На вокладцы першага нумара — супермадэль арабскага паходжання Джыджы Хадзід.

На вокладцы першага нумара — супермадэль арабскага паходжання Джыджы Хадзід.

Культавы часопіс Vogue, які лічыцца адным з найстарэйшых модных выданняў, пашырыў сваю геаграфію: першы друкаваны нумар Vogue Arabia ужо з'явіўся ў кіёсках Катара, Саудаўскай Аравіі, Амана, ААЭ, Бахрэйна і Кувейта. Цяпер глянец будзе распаўсюджвацца у 21 краіне свету.

Выдаўцы пачалі з заваёўвання інтэрнэта: мінулай восенню выйшла двухмоўная (на англійскай і арабскай) анлайн-версія часопіса. А ў сакавіку, нарэшце, з’явіўся і папяровы варыянт.

Узначаліла выданне «самая прагрэсіўная жанчына Усходу», прынцэса Саудаўскай Аравіі Дзіна аль-Джухані Абдулазіз.«Арабскі свет — гэта 250 мільёнаў чалавек, у якіх ніколі не было свайго Vogue. Час прыйшоў, і на гэта патрацілі не адзін год», — пракаментавала яна сваё прызначэнне Financial Times. Адной са сваіх галоўных задач арабскі Vogue бачыць падтрымку мясцовых мадэльераў. Таксама ён будзе імкнуцца аб'ядноўваць людзей і звычаі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?