На востраве Гоца (уваходзіць у Мальтыйскі архіпелаг) 8 сакавіка абрынулася скала ў форме аркі, вядомая як «Блакітнае акно». Яна лічылася адной з найбольш папулярных славутасцяў Мальты.

Арка абрынулася раніцай падчас моцнага хвалявання на моры, прычым пад ваду пайшла не толькі верхняя частка, але і апора.

Фота: Jin Yu / Xinhua / Sipa USA / Scanpix / LETA

Фота: Jin Yu / Xinhua / Sipa USA / Scanpix / LETA

У 2013 годзе геолагі заявілі пра непазбежныя разбурэнні вапняковай аркі, аднак выказалі здагадку, што гэта адбудзецца яшчэ праз некалькі дзясяткаў гадоў. Як піша «Бі-бі-сі», турысты нярэдка ігнаравалі знакі, якія забаранялі хадзіць па арцы.

Прэм'ер-міністр Мальты Джозэф Мускат напісаў пра абрушэнне «акна» некалькі твітаў, адзначыўшы, у прыватнасці, што «прыйшоў той сумны дзень», пра які папярэджвалі навукоўцы.

«Блакітнае акно» як частка бухты Двейра было прапанавана Мальтай на ўключэнне ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Арка некалькі разоў з'яўлялася ў кіно і ў тэлевізійных фільмах, у тым ліку ў «Адысеі» Андрэя Канчалоўскага і «Гульні тронаў». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?