Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў гатовы вылучыць сродкі на закупку і ўстаноўку на дваровых тэрыторыях Мінска заглыбленых кантэйнераў для збору пластыку.
Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.
Ілюстрацыйнае фота
Звонку ёмістасці будуць уяўляць з сябе невялікія акуратныя скрыні, а пад зямлёй — буйны кантэйнер аб'ёмам 5 кубаметраў.
«Думаю, сёлета пры распрацоўцы схем абыходжання з ЦКА ва ўсіх раёнах горада падбяруць прыдатныя пляцоўкі для ўстаноўкі такіх кантэйнераў», — сказаў Смірноў.
0
0
0
0
0
0