Аляксандр Лукашэнка назваў умовы для сумеснай працы Беларусі і прадпрыемства «Уралкалій», паведамляе БЕЛТА

Па яго словах, гэта супрацоўніцтва магчымае толькі пры ўмове, што «Уралкалій» будзе выконваць інтарэсы Беларусі на 200%. Заслухоўваючы даклад пра асобныя пытанні дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі, Лукашэнка расказаў пра частыя звароты да яго з боку расійскіх прадстаўнікоў аб аднаўленні ўзаемадзеяння з «Беларуськаліем» па вытворчасці і продажы угнаенняў.

На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы былі запрошаныя генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты і старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігар Ляшэнка.

На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы былі запрошаныя генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты і старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігар Ляшэнка.

Лукашэнка заявіў, што расійскі бок усвядоміў, наколькі складана працаваць у гэтым сегменце ў адзіночку, тым больш убачыўшы, наколькі жыццястойкім аказаўся беларускі калійны камбінат. Больш таго, па словах Лукашэнкі, ва «Уралкалія» з'явілася новае кіраўніцтва, якое разлічвае на вяртанне да сумеснай з Беларуссю працы.

«Але там інтарэсы Беларусі павінны быць выкананыя ўжо на 200%, а не на 100%. Мы ўжо наеліся гэтай сумеснай працы, таму, калі працаваць разам, то — з тэрыторыі Беларусі, шчыра і прынцыпова дамовіўшыся па ўсіх пытаннях, і ў гэтым ключы дзейнічаць. Мы не пойдзем ні на якія саступкі, але гатовыя да кампрамісаў. Але гэтыя кампрамісы павінны быць узаемавыгаднымі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0