Каманда навукоўцаў, у тым ліку спецыялісты кампаніі IBM, паведаміла пра «знакавае дасягненне»: яны змаглі змясціць 1 біт дадзеных у 1 атаме. У будучыні гэта дазволіць ствараць мікраскапічныя дыскі з велізарным аб'ёмам інфармацыі. Праца навукоўцаў была апублікавана ў часопісе Nature.

Існуючыя цвёрдыя дыскі выкарыстоўваюць магніты памерам каля 1 мільёна атамаў для захоўвання аднаго біта дадзеных. Фота: Pixabay

Існуючыя цвёрдыя дыскі выкарыстоўваюць магніты памерам каля 1 мільёна атамаў для захоўвання аднаго біта дадзеных. Фота: Pixabay

Фізік з Швейцарскага федэральнага тэхналагічнага інстытута Фабіян Натэрэр (Fabian Natterer) і яго каманда стварылі атамарны цвёрды дыск, які складаецца з двух атамаў-магнітаў, які захоўвае два біты інфармацыі.

Калі маштабаваць такія сістэмы для камерцыйнага выкарыстання, гэта павялічыць шчыльнасць захоўвання інфармацыі ў 1000 разоў. У IBM сцвярджаюць, што ўся калекцыя ITunes (а гэта 35 мільёнаў трэкаў) зможа змясціцца на дыску памерам з крэдытную картку.

«Гэта знакавае дасягненне, — кажа Сандэр Отэ, фізік з Дэлфцкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Нідэрландах. — Нарэшце магнітная стабільнасць была прадэманстравана ў адным атаме». Натэрэр і яго каманда выкарыстоўвалі атамы гольмію, рэдкага металу, размешчаныя на лісце вокісу магнію пры тэмпературы ніжэй за 5 градусаў Кельвіна.

Пра тое, калі нам чакаць супер'ёмістыя мікрадыскі ў продажы, пакуль казаць рана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?