Тэрэза Мэй Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Тэрэза Мэй Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заклікала Захад узмацніць супрацьдзеянне «расейскай дэзынфармацыйнай кампаніі, якая дэстабілізуе сітуацыю на Балканах». Пра гэта брытанскі прэм'ер заявіла ў чацвер на сустрэчы лідарамі ЕС. Тэкст яе выступу апублікаваны на сайце брытанскага ўрада.

Мэй заявіла, што занепакоеная «нарастаючай нестабільнасцю» ў гэтым рэгіёне і выкліканымі гэтым рызыкамі для «калектыўнай бяспекі».

«У святле нядаўніх спробаў зладзіць дзяржпераварот у Чарнагорыі я папрашу нас зрабіць больш для процідзеяння расійскай дэзынфармацыйнай кампаніі, якая дэстабілізуе сітуацыю, і зрабіць больш бачнай зацікаўленасць Захаду гэтым рэгіёнам», — заявіла Мэй.

У лютым спецыяльны пракурор Чарнагорыі Мілівое Катніч абвінаваціў улады Расіі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў яго краіне, які павінен быў адбыцца ў дзень парламенцкіх выбараў, 16 кастрычніка. У той дзень стала вядома аб затрыманні 12 грамадзян Сербіі, якія, па заяве ўладаў Чарнагорыі, збіраліся зладзіць дыверсіі.

Масква катэгарычна адхіліла ўсе абвінавачванні ў дачыненні да арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў іх «абсурднымі» і «безразважнымі». Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў таксама заяўляў, што абвінавачванні Чарнагорыі з'яўляюцца «галаслоўнымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?