AP Photo, Павел Галоўкін.

AP Photo, Павел Галоўкін.

Як паведамляе Associated Press, функцыянер не прайшоў праверку на адпаведнасць патрабаванням арганізацыі. Паколькі Мутко з'яўляецца віцэ-прэм'ерам Расіі, то яго трапленне ў раду ФІФА парушыла б статут арганізацыі, які гарантуе неўмяшанне з боку ўрадаў дзяржаў.

Адзначаецца, што стаўленне Мутко да дакладу Рычарда Макларэна для WADA не мае ў гэтым выпадку ніякага значэння. Пры гэтым у Мутко ёсць права на абскарджанне рашэння ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

Мутко знаходзіцца ў кіруючых органах ФІФА з 2009 года. У гэтым годзе ён быў адным з 5 прэтэндэнтаў на 4 месцы ў радзе ФІФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0