У новым міжнародным пункце пропуску «Лоша—Шумскас», які запрацаваў менш за месяц таму, у ноч на 8 сакавіка затрымалі 23-гадовую беларуску. Дзяўчына наматала вакол свайго цела калготкі з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота: euroby.info

Фота: euroby.info

Як піша Еuroby.info, ноччу 8 сакавіка літоўскія памежнікі спынілі легкавік на беларускіх нумарах. Высветлілася, што пасажырка перавозіла з сабой некалькі дзясяткаў пачак цыгарэт. Дзяўчына схавала цыгарэты не толькі ў сумачцы, але і наматала на цела некалькі пар калготак, у якіх былі цыгарэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0