Егіпецка-нямецкая экспедыцыя археолагаў знайшла ў Каіры 8-метровую статую з кварцыту, якая, як мяркуецца, адлюстроўвае фараона Рамзеса II, паведамляюць інфармагенцтвы.

Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта заявіла, што гэта археалагічнае адкрыццё з'яўляецца адным з самых важных у гісторыі краіны.

Вага статуі складае каля чатырох тон. Археолагі выявілі каштоўную знаходку каля руін храма Рамзеса II у старажытным горадзе Геліяполіс, які размешчаны ва ўсходняй частцы сучаснага Каіра. Спецыялістам удалося дастаць з грунтавых вод бюст фараона, галаву, карону, правае вуха і фрагмент правага вока.

Пасля праверкі археалагічнай знаходкі і пацверджання таго, што гэта сапраўды выява Рамзеса II, статуя будзе ўсталяваная ля ўваходу ў Вялікі Егіпецкі музей, які плануюць адкрыць у 2018 годзе.

Рамзес II — трэці кіраўнік з XIX дынастыі, які кіраваў Старажытным Егіптам з 1279 па 1213 год да нашай эры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0