«Згодна з атрыманай ад Мінгарвыканкама інфармацыяй будаўнічыя работы на пляцоўцы па вуліцы Мірашнічэнкі спыненыя» — такі адказ атрымала ад Міністэрства культуры актывістка ініцыятывы «За выратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька.

22 лютага Шапуцька перадала ў Міністэрства культуры зварот-патрабаванне спыніць будаўніцтва ў ахоўных зонах мемарыяла Курапаты і вызначыць, як такое будаўніцтва стала магчымым, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Пад ім паставілі подпісы Уладзімер Рамановіч, Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс, Андрэй Мельнікаў, Антон Матолька і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0