Учора ў Оршы была затрыманая журналістка радыё «Свабода» Галіна Абакунчык. 

Галіна патрапіла на Плошчу ў Оршы і вяла стуль жывы рэпартаж. Амаль усіх астатніх журналістаў затрымалі ў электрычках і на вакзале.

Пры затрыманні Абакунчык запатрабавала, каб супрацоўнікі прадставіліся і патлумачылі прычыны затрымання. Гэтага яны не зрабілі. Пры гэтым у Галіны сілай, прыціснуўшы да сцяны, забралі тэлефон, не далі звязацца з рэдакцыяй.

Пасьля знаходжаньня ў пастарунку «Бабінічы» Галіну даставілі ў галоўны будынак РАУС для «высвятлення асобы».

У Галіны было з сабою пасведчанне Міністэрства замежных спраў Беларусі аб акрэдытацыі і пашпарт.

Галіна Абакунчык пачала працоўны шлях на заводзе «Інтэграл» і прыйшла ў журналістыку праз беларускую незалежніцкую суполку «Талака» ў 1980-х. Гэта адна з самых дасведчаных рэпарцёрак краіны. Як журналістку, яе ведаюць тысячы людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?