Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ахвяруе увесь свой заробак за год на дабрачыннасць, паведаміў прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер. Заробак амерыканскага лідара складае 400 тысяч даляраў у год.

Getty Images

Getty Images

Па словах Спайсера, Трамп хоча, каб выбраць, на якія менавіта мэты пойдуць гэтыя грошы, яму дапамаглі журналісты з пула Белага дома, якіх ён звычайна рэзка крытыкуе.

У ходзе сваёй выбарчай кампаніі Трамп казаў, што не плануе атрымліваць заробак — за выключэннем устаноўленага законам мінімуму ў 1 даляр.

Раней яго крытыкавалі за тое, што ён практычна нічога не ахвяраваў на дабрачыннасць у ходзе сваёй шматгадовай кар'еры ў бізнэсе.

У рэйтынгу часопіса Forbes ў 2016 годзе маёмасць Дональда Трампа ацэнена ў 3,7 мільярда даляраў.

Сярод папярэдніх прэзідэнтаў ЗША на дабрачыннасць сваю зарплату ахвяравалі Герберт Гувер і Джон Кенэдзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?