Затрыманых маладых людзей 24 сакавіка на вул. Фабрыцыуса, 4, дзе праходзіў збор рэчаў для арыштаваных пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка даставілі ў суд Маскоўскага раёна. 

Усіх вінавацяць па арт. 17.1 «Дробнае хуліганства». Вядома, што шмат да каго з затрыманых увечары прыходзілі з аглядамі і вобшукамі. 

У судзе справы размеркаваныя ўжо па суддзях, аднак грамадзян пакуль у будынак суда не пускаюць.

Cтала вядома, што Хрысціну Чарняўскую асудзілі на 15 сутак арышту, Дар'ю Л. - да 12 сутак, Алесю А. - да 14 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0