Першыя 600 тысяч барэляў іранскай нафты дастаўлены ў Беларусь праз Адэскі порт, паведамляе Нацыянальная іранская нафтавая кампанія. Яе плануюць перапрацаваць на НПЗ у Мазыры.

Фото: ReutersФота: Reuters

Угода на 80 тысяч тон сырой нафты паміж Іранам і Беларускай нафтавай кампаніяй была падпісаная ў сярэдзіне лютага. 19 сакавіка танкеры прыйшлі ў порт Адэсы.

Першапачаткова разглядаліся два варыянты транзіту: праз Чарнаморскі порт Адэса альбо Балтыйскі Вентспілс. У выніку спыніліся на ўкраінскім варыянце. Адтуль нафту цягнікамі дастаўляюць на НПЗ.

Іранская нафта павінна стаць альтэрнатывай расійскім пастаўкам, якія сур'ёзна скараціліся ў апошні час. Нагадаем, Расія скараціла экспарт сырой нафты ў Беларусь да 18 мільёнаў тон ў 2016 годзе. Хоць першапачаткова планаваліся пастаўкі ў 24 мільёны тон. Прычына - у газавай спрэчцы паміж краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?