З 26 красавіка па 11 мая па беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 51 дадатковы цягнік, паведамляе сайт БЧ. Сорак з іх — цягнікі міжрэгіянальных ліній, 11 — міжнародных.
Так, міжрэгіянальны рух дапоўняць саставы Мінск—Гомель—Мінск, Мінск—Брэст—Мінск і іншыя.
На тых кірунках, якія больш за ўсё папулярныя ў пасажыраў, у святы з'явяцца здвоеныя саставы.
Сярод іх:
- № 701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным кірунку цягнік адправіцца 2 мая;
- № 748/747 Мінск-Бабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 01, 09 мая;
- № 743 Бабруйск—Мінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка і 10 мая;
- № 732/731 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25, 26 красавіка;
- № 734/733 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая;
- № 736/735 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая.
З'явяцца дадатковыя цягнікі і на вельмі запатрабаваных міжнародных маршрутах: Брэст-Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск.
Акрамя таго, у святы транзітам па БЧ будуць курсаваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград—Масква-Калінінград і № 80/79 Санкт-Пецярбург—Калінінград, Гомель-Шчорс-Гомель.
Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках можна ўдакладніць на сайте БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і даведцы.