Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан будзе патрабаваць ад кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін, якія ўваходзяць у G7, увядзення новых абмежавальных мер у дачыненні да Расіі, піша The Times.

Па інфармацыі выдання, прычынай намеры Джонсана з'яўляецца палітыка Масквы ў адносінах да Сірыі. Кіраўнік брытанскага МЗС лічыць, што Расія падтрымлівае рэжым прэзідэнта Башара Асада, якога заходнія краіны, у тым ліку і ЗША абвінавачваюць ва ўжыванні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва.

Свае прапановы па санкцыях, удакладняе выданне, Джонсан прадставіць на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін G7 у Італіі, якая запланавана на панядзелак. У заяве, якую будзе прасоўваць Джонсан, «вялікая сямёрка» абавяжа Расію спыніць супрацоўніцтва з Сірыяй, у тым ліку і вайсковае. У выпадку адмовы заходнія краіны ўвядуць новыя санкцыі. Газета падкрэслівае, што мэтай будзе «зрабіць жыццё вельмі цяжкім» для ўрадавых чыноўнікаў, піша rbc.ru.

Напярэдадні, 9 красавіка, пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі у інтэрв'ю CNN заявіла, што адміністрацыя Дональда Трампа ў цяперашні час прапрацоўвае пытанне аб распрацоўцы і ўвядзенні новых санкцый супраць Расіі з-за падтрымкі рэжыму Асада. Абмежаванні хочуць ўвесці таксама і супраць Ірана.

10 красавіка Барыс Джонсан павінен быў наведаць Маскву з афіцыйным візітам, аднак пасля прымянення хімічнай зброі ў сірыйскай правінцыі Ідліб ён адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0