«Ювентус» выйграў у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў у «Барселоны» з лікам 3:0. Гульня прайшла ў Турыне.
Дублем вызначыўся Паўла Дыбала (7 і 22-я хвіліны), на 55-й хвіліне гол забіў Джорджыа К'еліні.
Нагадаем, што іншы матч аўторка — «Барусія» — «Манака» — быў перанесены на сераду на 19:45 паводле мінскага часу.
Перад гульнёй каля аўтобуса «Барусіі» адбыліся тры выбухі. Пацярпеў гулец Марк Бартра. Інцыдэнт адбыўся неўзабаве ад'езду гульцоў з гатэля, дзе яны спыніліся перад паядынкам.
Рэакцыя на адмену гендырэктара «Барусіі» Ханса-Ёахіма Вацке, AFP
***
У сераду таксама згуляюць «Атлетыка» — «Лестэр» і «Баварыя» — «Рэал».
Гульні ў адказ пройдуць ужо праз тыдзень.
0
0
0
0
0
0