Чытачка з гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна даслала Tut.by фота, на якім відаць, што аўтадарогу мясцовыя дарожнікі адрамантавалі вельмі нязвыклым спосабам — цаглінамі.
«Дзень добры. Хачу паказаць, як выконваецца рамонт дарогі ў г/п Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Адразу відаць, што мы не дарма плацім дарожны збор!» — напісала дзяўчына.
Гарадскі пасёлак знаходзіцца за 27 кіламетраў ад Мінска, недалёка ад трасы М4. Там, паводле даных за 2015 год, пражывае каля пяці тысяч чалавек.
0
0
0
0
0
0