Лідар Патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч адказаў на пытанне журналіста «Нашай Нівы» пра «справу патрыётаў».

Чытайце таксама: Дык што ж рыхтаваў «Белы легіён»? 

«Гэта не «Справа патрыётаў», адразу магу сказаць, нельга патрыятызм блытаць з палітычнымі павевамі, — пачаў Улаховіч. — Я з імі не знаёмы, канечне, цяжка сказаць, якія яны там былі паасобку. Не ўсе ж павінны там быць людзьмі кепскімі, напэўна, ёсць там і нармальныя. Але яны можа няправільна зразумелі свае задачы, не так іх паставілі, увайшлі не ў той рух». 

«Можаце напісаць канкрэтна: «Белы легіён» — пра што ён кажа? Для беларусаў канкрэтна? Белагвардзейцы — гэта так, былі, а «Белы легіён» што? Гістарычна што такое? Ды нічога — толькі назва. А ці ёсць там патрыёты? Асобныя? Калі яны патрапілі ў такую справу, то патрыётаў Беларусі там, напэўна, няма», — рэзюмаваў казачы атаман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?