Адміністрацыя ЗША збіраецца забараніць пасажырам, якія прыбываюць авіярэйсамі з Еўропы, браць у ручную паклажу ноўтбукі і іншыя буйныя электронныя прылады. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Вялікабрытаніі.

Па словах прадстаўніка міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША Джыліян Крыстэнсэн, канчатковае рашэнне на гэты конт яшчэ не прынята.

Паводле інфармацыі The Guardian, забарона можа быць падобнай на тую, якую ў сакавіку 2017 года ўпраўленне транспартнай бяспекі ЗША ўвяло ў адносінах да пасажыраў рэйсаў з краін Блізкага Усходу.

Пасажыры, якія ляцяць з Егіпта, Іарданіі, Кувейта, Марока, Катара, Турцыі, Саудаўскай Аравіі і ААЭ, павінны здаваць у багаж ўсе электронныя прылады памерам больш тэлефона. Пры гэтым у салон дазваляецца браць медыцынскія прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?