Старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак заяўляе, што Ігар Усціменка, фігурант незалежнага журналісцкага расследавання ў справе забойства журналіста Паўла Шарамета, пасля звальнення са Службы бяспекі ў красавіку 2014 года не працаваў у інтарэсах гэтай спецслужбы.

«Усё, што трэба ад нас, — мы гатовыя даць максімальнае садзейнічанне і дапамогу ў расследаванні гэтай справы. Але мы не можам выклікаць яго на допыт, не маючы адпаведнага даручэння следчага ў гэтай справе, якую вядзе галоўнае следчае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі. Мы паспрыяем вызначэнню месца знаходжання Усьціменкі, яго дастаўцы на допыт, каб высветліць ісціну», — заявіў Васіль Грыцак сёньня на брыфінгу ў Кіеве.

Паводле кіраўніка СБУ, Ігар Усціменка быў звольнены з органаў бяспекі «ў сувязі са станам здароўя».

«Ён не меў ніякага дачынення да Службы бяспекі пасля звальнення ў 2014 годзе. Адказваю сваёй галавой. Гэта ж немагчыма будзе ўтаіць, калі расследаванне пойдзе далей і будуць знойдзеныя нейкія доказы таго, што ён быў пад прыкрыццем і працаваў у інтарэсах службы. Не, ён не працаваў у інтарэсах органаў Службы бяспекі», — падкрэсьліў Васіль Грыцак.

У той жа час старшыня Служба бяспекі Украіны паведаміў, што Нацыянальная паліцыя пакуль не звярталася да СБУ па асабістую справу Ігара Усьціменкі.

«Але мы гатовы яе даць і максімальна спрыяць расследаванню і аб’ектыўнаму разгляду гэтай версіі. Мы адкрытыя для гэтага», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?